К основному контенту

Матэрыялы для падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

         

Заданні алімпіяды

па беларускай мове і літаратуры

7 клас

 

1. Запішыце правільна словы.

(М,м)іхасёвы прыгоды, (Н,н)авагоднія падарункі, (П,п)анчанаўская манера пісьма, аповесць "(А,а)беліск", (К,к)упалаўскія чытанні, (М,м)агілёўшчына, (Р,р)ымская імперыя, плошча (Н,н)езалежнасці, (Д,д)амоклаў меч, (М,м)ележаўскія раманы.

 

2. Да іншамоўных слоў першага слупка падбярыце беларускамоўныя сінонімы з другога слупка.

Парытэт               успаміны

дэфіс                    памочнік

антракт                раўнапраўе

вернісаж              перапынак

мемуары              злучок

асістэнт               выстава

 

3. Перакладзіце словазлучэнні з рускай мовы на беларускую.

Подойти к столу, смеяться над самим собой, жениться на хорошей девушке,  живут в двадцати километрах от города, слышал своими ушами, дом в пять этажей.

 

4. Раскрыйце дужкі і пакажыце, як пішуцца словы: разам, асобна ці праз злучок.

(На)многа,  (у)двух, (што)дзень, (паў)агарода, (па)другое, дзе(ні)дзе, (усё)(ж)такі, (хто)сьці, (абы)якавы, (усё)роўна, (як)раз, (па)суседску.

 

5. Замяніце ў сказах фразеалагізмы адпаведнымі прыслоўямі.

1. Спазніўся вось толькі дарма, выбраўся з дому ў свіныя галасы (Я.Брыль).

2. Прасіць у Мікіты больш пасагу можна было хіба толькі пазычыўшы вачэй у сабакі (Я.Брыль).

3. Разыходзіліся кучкамі ў розныя бакі на свае палосы, абмяркоўвалі на скорую руку толькі што чутае (К.Крапіва).

4. І маладыя леснікі пачалі ўгаворваць, распісваючы на ўсе лады, якое гэта шчасце – адпачываць, быць на пенсіі (І.Шамякін)!

 

6. Вызначце тып і стыль тэксту.

Бэрэзіна няспешная ў гэтым месцы. Трава, галінкі, трэскі, што сустракаліся нам, здавалася, ледзь рухаліся. І сонечныя бліскаўкі пасярэдзіне ракі таксама скакалі на адным месцы. Запомніўся правы бераг, багаты на лясныя горныя кручы. А яшчэ тое, што рукавоў і затокаў на Бярэзіне мноства. Абхапіла яна гэтымі рукавамі безліч лугоў, лугавін, азначыла ім раздолле. Лугі былі месцамі аксамітна-зяленыя, месцамі з адлівам жаўцізны, з рознакаляровымі лапікамі кветак ды з першымі копамі сена там-сям. А раздолле спавіта было залаціста-блакітнай смугой, ледзь улоўнай ля далягляду. ( Паводле А.Вараб’ёва)


7. Знайдзіце сказы, у якіх парушаны лексічныя і граматычныя нормы беларускай мовы. Запішыце правільна сказы.

1. Мы з маці хутка прачыталі гэты цікаўны раман.

2. Вялікая па тым часе плошча зіхацела ад пражэкцёраў, ліхтароў і рознакаляровых гірляндаў.

3. Зусім блізка да суседняй вёскі ўчора падабраліся мужныя ваўкі.

4. БДУ аб'явіла чарговы набор студэнтаў.

5. Гледзячы на ўраджайныя палі, сэрца радуецца.

6. Слухаўшы такую спакойную і меладычную музыку, мы, стомленыя за дзень, нечакана для сябе задрамалі.

7. Злосны брэх вялікай сабакі перапалохаў хлапчукоў.

8. Румянае з марозу, нібы яблыка, малая дзяўчынка хутка ўбегла ў кухню.

 

8. Вызначце назву твора, пра які ідзе гаворка, яго аўтара і галоўнага героя.

Тэма мастацтва і мастака. Выразнік народнага светапогляду, неадольнага імкнення народа да справядлівасці, народнага жыцця.

Князь – увасабленне зла. Сутыкненне духоўнасці, маральнасці, гуманізму з бездухоўнасцю, эгаізмам і бесчалавечнасцю – галоўны канфлікт твора. Маральная перамога галоўнага героя: “Толькі дум не скуеш ланцугамі!”. Рамантычны характар сюжэта і вобразаў, сувязь з фальклорам. 

Популярные сообщения из этого блога